Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэгеранскія студэнты перашкаджалі прамаўляць прэзыдэнту Хатамі


ТЭГЕРАН. Іранскія студэнты перапынілі выступ прэзыдэнта Махамэда Хатамі, абвінавачваючы яго ў невыкананьні абяцаных дэмакратычных рэформаў у краіне. Інцыдэнт адбыўся, калі Хатамі спрабаваў прамовіць на штогадовым Дне студэнта ў тэгеранскім унівэрсытэце. Паведамляецца, што прыблізна 300 з 1500 студэнтаў сьмяяліся і выкрыквалі абразы на адрас Хатамі, змусіўшы яго прыпыніць прамову. Ён прыгразіў выдаліць варожа настроеных студэнтаў і працягваў абараняць сваю палітычную справаздачу. Надыходзіць заканчэньне другога і апошняга прэзыдэнцкага тэрміну Хатамі. Калісьці ён быў значнай постацьцю ў рэфармісцкім студэнцкім руху. У Дзень студэнта адзначаюцца ўгодкі забойства ў 1953 годзе трох студэнтаў, якія пратэставалі супраць візыту амэрыканскага віцэ-прэзыдэнта Рычарда Ніксана.
XS
SM
MD
LG