Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка патрабуе адстаўкі ЦВК і ўраду


У Кіеве тысячы прыхільнікаў апазыцыі працягваюць акцыі на Майдане Незалежнасьці. Яны не зьбіраюцца пакідаць пляц да 26 сьнежня, каб пераканацца, што паўторнае галасаваньне адбудзецца. Парлямэнт Украіны адклаў да 14 сьнежня прыняцьце паправак да выбарчага заканадаўства й Канстытуцыі, якія абмяжуюць паўнамоцтвы прэзыдэнта. Леанід Кучма зьвінаваціў апазыцыю ў парушэньні абяцаньня правесьці палітычныя рэформы. Кандыдыт ад апазыцыі Віктар Юшчанка паўтарыў, што рэформы будуць праведзеныя пасьля выбараў. Юшчанка патрабуе, каб Кучма, у адпаведнасьці з рашэньнем Вярхоўнага суду, адправіў у адстаўку ЦВК і ўрад Віктара Януковіча.
XS
SM
MD
LG