Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падтрымлівае ідэю ўваходжаньня Індыі ў СБ ААН


НЬЮ-ДЭЛІ. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас свайго візыту ў Індыю сказаў, што Масква падтрымлівае жаданьне Індыі стаць сталым сябрам Рады бясьпекі ААН. Паводле Пуціна, Індыя займае першае месца ў сьпісе кандыдатаў на сталае сяброўства ў Радзе Бясьпекі, калі будзе прынятае рашэньне аб пашырэньні складу Рады. Цяпер у складзе Рады толькі пяць сталых сябраў з правам вэта. У сваю чаргу прэм’ер-міністар Індыі Манмаган Сынгх выказаўся ў падтрымку далучэньня Расеі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Дзьве краіны падпісалі шэраг дамоваў, што тычацца супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі і ў касьмічнай сфэры.
XS
SM
MD
LG