Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш прызначыў Бэрнарда Керыка міністрам унутранай бясьпекі


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш абвясьціў пра прызначэньне былога кіраўніка паліцыі Нью-Ёрку Бэрнарда Керыка новым міністрам унутранай бясьпекі. Бэрнард Керык браў удзел у акцыях, што былі распрацаваныя й праведзеныя ў Нью-Ёрку пасьля нападаў 11 верасьня. Потым ён працаваў у Іраку міністрам унутраных справаў і галоўным дарадцам у пытаньнях паліцыі кіраўніка грамадзянскай адміністрацыі Іраку Поля Брэмэра. Джордж Буш зьвярнуўся ў Сэнат з прапановай ухваліць кандыдатуру Бэрнарда Керыка замест Тома Рыджа, які нядаўна пайшоў у адстаўку з пасады кіраўніка дэпаратаманту ўнутранай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG