РАМАЛАГ. На выбарах кіраўніка Палестынскае аўтаноміі, прызначаных на 9 студзеня, зарэгістраваныя 10 кандыдатаў. Сярод іх – кіраўнік Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Махмуд Абас і лідэр руху ФАТХ на заходнім беразе Ярдану Марван Баргуці, які адбывае 5 пажыцьцёвых тэрмінаў у ізраільскай турме за арганізацыю інтыфады. Аднак Цэнтральны камітэт ФАТХУ асудзіў рашэньне Баргуці ўзяць удзел у выбарах.
Радыкальныя палестынскія групоўкі “Хамас” і “Ісламскі джыгад” заклікалі да байкоту выбараў.