Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы прэм''ер-міністар Іраку абмяркуе з нямецкім канцлерам ірацкія праблемы


БЭРЛІН. Ірацкі часовы прэм’ер-міністар Іяд Аляўі знаходзіцца сёньня ў Нямеччыне, каб абмеркаваць праблему адбудовы Ірака з канцлерам Гэрахардам Шродэрам. Сустрэча з канцлерам мае адбыцца ў пятніцу. Яны таксама абмяркуюць пытаньне аб выбарах у Іраку, якія заплянаваны на 30 студзеня. Нямеччына дакляравала дапамагчы ў адбудове Ірака і дапамагае навучаць новую ірацкую паліцыю і армію. Навучаньне адбываецца ў Аб’яднаных арабскіх эміратах.
XS
SM
MD
LG