Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міратворчую місію НАТО ў Босьніі заменяць войскі Эўразьвязу


САРАЕВА. Сёньня сканчаецца дзеяньне міратворчай місіі НАТО ў Босьніі. Яе зьменяць войскі краінаў Эўразьвязу, у іх будзе каля 7 тысяч чалавек. Некалькі соцень амэрыканскіх вайскоўцаў застануцца ў Босьніі ў штабе НАТО. Апроч іншага, яны будуць займацца пошукам ваенных злачынцаў. Амэрыканскія вайскоўцы знаходзіліся ў Босьніі як частка сілаў НАТО з часу заканчэньня вайны там у 1995 годзе.
XS
SM
MD
LG