Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пора" заклікае В.Юшчанку спыніць перамовы з уладамі


КІЕЎ. Вярхоўная Рада Ўкраіны не падтрымала праект пастановы, прапанаваны апазыцыяй, у якім ставіліся патрабаваньні адстаўкі прэм’ер-міністра Віктара Януковіча, ураду і Генэральнага пракурора Генадзя Васільева, якіх вінавацяць у арганізацыі масавых фальсыфікацыяў другога туру выбараў. Парлямэнтары прынялі пастанову аб недапушчальнасьці сэпаратысцкіх дзеяньняў, якія пагражаюць сувэрэнітэту і цэласнасьці Ўкраіны. Пытаньне аб выхадзе з крызысу Вярхоўная Рада будзе разглядаць 1 сьнежня. Моладзевая арганізацыя “Пора” – адзін з арганізатараў аранжавай рэвалюцыі – заклікала Віктара Юшчанку спыніць перамовы з уладамі і заняць пасад прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG