Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыст № 22 пагражае ЗША


ДУБАЙ. Прадстаўнік Аль-Каіды Айман Аз-Завахры, выступаючы ў запісе праз катарскі тэлеканал “Ад-Джазіра”, заявіў, што ваяўнікі будуць нападаць на ЗША, пакуль "Амэрыка ня зьменіць свайго стаўленьня да мусульманскага сьвету". Завахры ўважаецца за правую руку Асамы бін Ладэна і знаходзіцца ў ФБР-аўскім сьпісе найбольш шуканых тэрарыстаў сьвету пад нумарам 22. Аз-Завахры паабяцаў змагацца з ЗША “да апошняй часіны”. У мінулым месяцы “Ад-Джазіра” надала запіс Асамы бін Ладэна, які паабяцаў новыя тэракты супраць ЗША.
XS
SM
MD
LG