Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў спрабуе аднавіць на працы прафсаюзанага актывіста праз суд


Галіна Абакунчык, Менск У судзе Кастрычніцкага раёну Менску распачаўся разгляд пазову Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў да прадпрыемства “Белаэранавігацыя” аб аднаўленьні на працы авіядыспэтчара гэтага прадпрыемства, прафсаюзнага актывіста Алега Долбіка.

Калегі Алега Долбіка й сябры прафсаюзнага руху называюць яго адным з найлепшых спэцыялістаў у сваёй прафэсіі. Таму галоўнай прычынай звальненьня лічаць ягоную справаздачу падчас працы ў Беларусі Спэцыяльнай камісіі Міжнароднай арганізацыі працы й камісіі Эўразьвязу, якія дасьледавалі праблему парушэньня правоў прафсаюзаў уладамі Беларусі.

Як вядома, факты перасьледу незалежных прафсаюзаў, а таксама сяброў незалежнага руху былі прызнаныя. Уладам краіны былі выстаўленыя рэкамэндацыі для выпраўленьня такога становішча й міністарка працы Антаніна Морава ад імя ўраду ўзяла на сябе абавязкі выкананьня гэтых рэкамэндацыяў. У гэтай сувязі спадар Долбік і яго абаронцы надаюць судоваму рашэньню прынцыповае значэньне, хоць і не спадзяюцца на станоўчы для сябе вэрдыкт. Гаворыць Алег Долбік.

(Долбік: ) “Мы хочам падцьвердзіць гэтым судовым працэсам факт таго, што абсалютна не выконваюцца нават тыя заявы, якія робяць прадстаўнікі ўраду. Што гэта ня больш, як цынічныя заявы.”

Канчатковае рашэньне паводле пазову Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў аб аднаўленьні на працы Алега Долбіка суд абвесьціць у аўторак, 30 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG