ВЕНА. Іран зноў абавязаўся прыпыніць усе дзеяньні, якія патэнцыйна маглі прывесьці да стварэньня паліва для ядзернай зброі. Як чакаецца, пагадненьне такога зьместу будзе агалошана сёньня на сустрэчы Рады дырэктараў Міжнароднага агэнцтва ядзернай энэргіі. Мяркуецца, што гэта скасуе, прынамсі зараз, пагрозу, што агэнцтва зьвернецца да Рады бясьпекі ААН наконт магчымых санкцыяў супраць Іраку з-за ягонай ядзернай праграмы.