Перад пачаткам імпрэзы ў капліцы сьвятых апосталаў Пятра і Паўла адбылося памятнае набажэнства за супакой душы ўсіх герояў, што аддалі жыцьцё за Беларусь, якое служыў апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа а. Аляксандар Надсан. У сваім казаньні а. Надсан, у прыватнасьці, зазначыў, што хаця вайна – гэта заўсёды страшная рэч і спараджае ахвяры, але бывае, што няма іншага выйсьця, акрамя як бараніцца.
Як нагадаў а. Надсан, большасьць беларусаў, што загінулі на войнах, былі ўвогуле прымусам забраныя ў чужыя войскі – ваяваць і паміраць за чужыя інтарэсы. Аднак у выпадку случчакоў 1920 г. – беларусы ведалі, за што ішлі змагацца і за што ахвяравалі жыцьцё: за свабоду і лепшую долю свайго народу і краіны, і сёньня мы аддаем пашану іхняй ахвярнасьці, казаў а. Аляксандар Надсан.
Урачыстую памятную імпрэзу пасьля набажэнства распачала спадарыня Лёля Міхалюк, Старшыня Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. Пасьля хвіліны цішыні ў памяць загіблых за вольнасьць Бацькаўшчыны прысутным быў прачытаны спэцыяльны зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыні Івонкі Сурвілы.
Пасьля прагучаў рэфэрат аб сьвяткаваньні ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну на эміграцыі і ў Беларусі. Трэба, сярод іншага зазначыць, што беларуская эміграцыя ня мае традыцыі сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы на ўгодкі бітвы пад Воршай – аднак у гэтым годзе маем нагоду прыгадаць гэтыя ўгодкі таксама.
Далей беларуская імпрэза ў Лёндане працягвалася дэклямацыяй прысьвечаных случчакам вершаў. Напрыканцы быў адсьпяваны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, а сход прыняў спэцыяльную рэзалюцыю ў падтрымку цяперашняй барацьбы дэмакратычнае апазыцыі ва Ўкраіне.