“Дагэтуль у нас няма агульнай стратэгіі ды таксама канцэпцыі ў дачыненьні да Расеі, Украіны і Беларусі” – заявіў сёньня ў Бэрліне Артыс Пабрыкс. – Мы маем усяго толькі білатэральныя пагадненьні”.
Паводле латвійскага міністра, Эўразьвяз усё ж мусіць самім хуткім часам даць адказ на пытаньне: што рабіць з гэтымі краінамі далей?
“Пакуль жа Эўропа рэагавала на відавочныя фальсыфікацыі ў часе ўкраінскіх выбараў гэтак жа бездапаможна, як і на разьвіцьцё Беларусі ў бок дыктатуры”, – лічыць спадар Пабрыкс.
Новыя сябры Эўразьвязу з усходу выступаюць за спыненьне гэтае тэндэнцыі шляхам больш цеснай палітычнай сувязі абедзьвюх краінаў з Захадам.
Латвійскі міністар не выключае пэрспэктывы ўступленьня гэтых краінаў у Эўразьвяз, хаця, паводле ягоных словаў, гаварыць пра гэта зарана.
Таксама міністар Артыс Пабрыкс патрабуе ад Брусэлю больш крытычнага стаўленьня да Расеі. Калі ёсьць нейкія падставы для крытыкі, Эўропа мусіць сказаць пра гэта.
“У любым выпадку мы ня мусім рабіць нейкіх дыфэрэнцыяваных падыходаў да вялікіх краінаў і малых”, – сказаў Артыс Пабрыкс.