Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбылася акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў ва Ўкраіне, у якой удзельнічалі і беларусы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве сёньня ў вечары прайшла акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў у часе выбараў ва Украіне.

Прысутныя, сярод якіх былі і некалькі дзесяткаў беларусаў, расьцягнуліся жывым ланцугом да будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы, куды была перададзеная пэтыцыя з патрабаваньнем не прызнаваць вынікаў украінскіх выбараў.

Удзельнікі акцыі, сярод іншага, скандавалі “Украіна без Пуціна!” “Сёньня Украіна, заўтра Беларусь”.

Адметна, што ў матэрыялах з Кіеву, польскія журналісты таксама пастаянна адзначаюць прысутнасьць беларусаў на пляцы Незалежнасьці ва ўкраінскай сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG