У віленскай сустрэчы бралі ўдзел кіраўнікі БНФ, АГП, ПКБ, БСДГ, “Народнай грамады”, Партыі працы, партыі жанчын “Надзея”, Маладога фронту і Партыі свабоды і прагрэсу. Гаворка ішла пра падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, аб’яднаньне дэмакратычных сілаў, выпрацоўку агульнай стратэгіі й вылучэньне адзінага кандыдата. Пра тое, што падштурхнула лідэраў апазыцыі да кансалідацыі, распавядае лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Нас падштурхнулі вынікі кампаніі, якая закончылася. Упершыню гэта была кампанія, калі няма ўзаемных абвінавачаньняў і калі ў людзей ёсьць жаданьне працаваць. І першая выснова, якую мы зрабілі: трэба ня толькі захаваць тую канфігурацыю аб’яднаньня, якая была падчас гэтай кампаніі, але й значна яе пашырыць. Вось гэта падмурак, на якім было прынятае гэтае рашэньне. Ну і ўкраінскі фактар… У пэўнай ступені ён як вельмі пазытыўны фон дзеля таго, каб такія рашэньні пра аб’яднаньне прымаліся. Я думаю, што канчаткова мы зможам сказаць, пасьпяховае аб’яднаньне ці не, дзён праз сто”.
А вось што думае пра агульную стратэгію дэмакратычных сілаў лідэр БСДП “Народная грамада” Мікола Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Апазыцыя павінна дзейнічаць разам. Дзеля таго, каб распрацоўваць стратэгію, ня трэба адразу пачынаць з канца — як мы будзем шукаць адзінага кандыдата? Трэба ўсё ж такі адказаць на пытаньне: “Ці магчыма пры такой выбарчай сыстэме, пры такой сыстэме фальсыфікацыяў перамога ў электаральнай кампаніі кандыдата ад дэмакратычных сілаў?” Апазыцыі трэба заняцца аналітычнай працай”.
Лідэры дзевяці партыяў падпісалі заяву аб стварэньні сталай нарады лідэраў дэмакратычных сілаў, якая праз пэўны час, магчыма, будзе пераўтвораная ў адзіную кааліцыю.