АФІНЫ. Грэчаскі ўрад сёньня станоўча ўспрыняў ліст ад амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша. Ён абяцае падтрымаць намаганьні Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў, каб вырашыць спрэчку паміж Грэцыяй і Македоніяй.
Раней Грэцыя накіравала скаргу Злучаным Штатам—пасьля таго, як Вашынгтон цалкам прызнаў Македонію пад яе назвай. Гэта адбылося 4 лістапада. Грэцыя сьцьвярджае, што назва краіны Македонія магла мець на ўвазе тэрытарыяльныя прэтэнзіі адносна яе ўласнай вобласьці, якая мае такую ж назву. Афіны настойваюць, каб Македонія часова называлася “Былой югаслаўскай Рэспублікай Македонія”.