Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі паўторна арыштавалі карэспандэнта "Аль-Джазіры"


МАДРЫД. У Гішпаніі паўторна арыштаваны карэспандэнт тэлекампаніі “Аль-Джазіра”, якога абвінавачваюць у сувязях з “Аль-Кайдай”. Тайсыр Алуні—гішпанец сырыйскага паходжаньня першым разам быў арыштаваны летась у верасьні. Сцьвярджалася, што ён забясьпечваў “Аль-Кайду” грашыма ды інфармацыяй. Пазьней Алуні вызвалілі на мэдычных падставах. Журналіст вядомы тым, што ўзяў інтэрвію у Усамы бін Ладэна неўзабаве пасьля тэрарыстычных замахаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША.
XS
SM
MD
LG