БАГДАД. Тэрарыст-самагубца сёньня на машыне тараніў паліцэскі патруль. Прынамсі адзін паліцыянт забіты, яшчэ некалькі паранены.
Ірацкія сілы пасьля пятнічнага набажэнства ўзялі штурмам адну з галоўных суніцкіх мячэцяў. Забіты як мінімум два чалавекі. Ёсьць зьвесткі, што каля 40 чалавек былі арыштаваны падчас рэйду на мячэць Абу Ханіфа ў прыгарадзе сталіцы. Гэтая мячэць доўга асацыявалася з антыамэрыканскай агітацыяй і падтрымкай мінулага рэжыму.
Камандаваньне амэрыкаснкіх войскаў абвесьціла, што апэрацыя супраць паўстанцаў у Эль-Фалуджы скончана.
Генэрал-лейтэнант марской пяхоты Джон Сатлер сказаў, што 10-дзённая апэрацыя паклала канец выкарыстаньню горада як прыстанку для паўстанцаў, якія ўчынялі свае атакі.