Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі спрабуюць забараніць лісіныя ловы


ЛЁНДАН. Брытанская Палата грамадаў прасоўвае законапраект аб забароне паляваньня на лісаў, у той час як Палата Лордаў не прапускае гэты біль. Аднак урад Брытаніі мае права прыняць закон у абыход Палаты Лордаў. Чакаецца згода каралевы Элізабэт на забарону паляваньня. Лісіныя ловы – традыцыйная для сельскай Ангельшчыны пацеха, падчас якой коньнікі са зграямі сабакаў заганяюць лісаў. Ловы сталі прыбытковым бізнэсам у сельскіх графствах. Аднак гараджане лічаць паляваньне жорсткім і неадпаведным заканадаўству аб ахове правоў жывёлаў.
XS
SM
MD
LG