Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН папярэджвае, што галоўным чыньнікам эканамічнага росту ў Афганістане зьяўляецца вырошчваньне опіюма


БРУСЭЛЬ. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў зазначае, што вырошчваеньне опіюма сёньня зьяўляецца галоўным чыньнікам эканамічнага росту ў Афганістане. Сёлета вырошчваньне гэтай наркатычнай культуры павялічылася на дзьве траціны. Опіюмны бізнэс каштуе 2 мільярды і 800 мільёнаў даляраў. Гэта—болей як 60 адсоткаў валавага нацыянальнага прадукту Афганістана ў мінулым годзе. Кіраўнік офісу ААН Антоніё Марыя Коста сказаў, што з гэтай праблемай сам афганскі ўрад ня дасьць рады. Ён лічыць, што патрэбна дапамога з боку вайсковых сілаў ЗША і НАТО ў гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG