ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр і францускі прэзыдэнт Жак Шырак сёньня ў Лёндане імкнуліся зьменшыць адрозьненьні ў сваіх меркаваньнях адносна вайны ў Іраку. На агульнай прэсавай канфэрэнцыі Блэр сказаў, што безадносна да былых рознагалосьсяў, абедзьве краіны хочуць бачыць “стабільны і дэмакратычны Ірак”.