Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Судану Амар Эль-Башырам ў справе заканчэньня 20-гадовай грамадзянскай вайны. Буш перамовіўся таксама з лідэрам паўстанцаў Джонам Гарангам на тэмат улагоджаньня канфлікту паміж урадам Судану і Народна-вызвольнай арміяй, якая заняла поўдзень краіны.