Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разглядае магчымасьць прадастаўленьня візы Далай-ламе


НЬЮ-ДЭЛІ. Прэсавы сакратар Далай-ламы Тэнзін Такла паведаміў, што той раглядае запрашэньне будыстаў расейскай рэспублікі Калмыкія наведаць іх у наступным месяцы. Расея цягам некалькіх апошніх гадоў тры разы адмаўляла Далай-ламе ў візе, патлумачыўшы гэта тым, што лічыць Тыбэт неадзьдзельнай часткай Кітаю. Учора міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея будзе гатовая разгледзець просьбу выдаць візу, калі візыт Далай-ламы будзе мець выключна рэлігійный характар. Паводле Лаўрова Далай-лама яшчэ мусіць зьвярнуцца па візу. Кітай акупаваў Тыбэт у 1951 годзе. Далай-лама знайшоў прытулак у Індыі пасьля няўдалага супрацькітайскага паўстаньня, што адбылося на Тыбэце праз 8 гадоў пасьля пачатку акупацыі.
XS
SM
MD
LG