ПАРЫЖ. Іран даў адказ на прапанову Брытаніі, Францыі і Нямеччыны прыпыніць працэс узбагачэньня ўрану, які можа прывесьці да стварэньня ядравай зброі. Прэс-сакратар францускага Міністэрства абароны Эрве Ладсу заявіў, што прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу цяпер "аналізуюць алемэнты іранскага адказу”. Ладсу не падае падрабязнасьцяў.