Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных справаў шэрагу постсавецкіх краінаў абмяркуюць пытаньні міжнароднай бясьпекі


МАСКВА. Міністры замежных справаў краінаў, што падпісалі пагадненьне аб калектыўнай бясьпецы, сабраліся сёньня ў Маскве, каб абмеркаваць сумесную барацьбу супраць міжнароднага тэрарызму, наркатрафіку і іншых пагрозаў. Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Расея і Таджыкістан падпісалі заяву, якая падтрымлівае Ініцыятыву прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, скіраваную на нераспаўсюджваньне зброі масавага паражэньня. Яны абавязаліся актыўна супрацоўнічаць з ЗША у справе недапушчэньня правозу кампанэнтаў да зброі масавага паражэньня праз свае тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG