КІЕЎ. Сёньня пачынаецца двухдзённы візыт ува Ўкраіну прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Гэты візыт адбываецца за 10 дзён да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Уладзімер Пуцін і прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сустрэнуцца ў расейскім порце на Каўказе, потым разам наведаюць Крым. Плянуецца, што будуць падпісаныя дамовы аб транспартных дачыненьнях паміж Украінай і Расеяй.