(Мікола Саскевіч: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! Пачуў, што ў Менск прыехаў легендарны гурт “Whitesnake”. Я вітаю легендарны гурт “Whitesnake”! Зь дзяцінства мае сябры і я слухалі “Whitesnake”, “Deep Purple”, “Ramble”, калі рок-музыка была забароненая. Цяпер амаль што ўсе мае сябры дзяцінства – ваенныя афіцэры Расеі, нехта займае высокія грамадзянскія пасады. Але я ўпэўнены, што і да цяперашняга часу яны любяць “Deep Purple”, любяць “Whitesnake”, любяць “Ramble”. Я яшчэ раз вітаю легендарны гурт “Whitesnake”! Посьпехаў вам, здароўя і яшчэ большай папулярнасьці!”
(Слухач Свабоды: ) “Добры дзень! Днямі Радыё Свабода паведаміла аб зьяўленьні ў інтэрнэце сайту “Мартыралёг”, на якім зьмешчана кніга Францішка Аляхновіча “Ў кіпцюрох ГПУ”. У мяне такое пытаньне: што ведама нашай грамадзкасьці пра лёс жонкі Францішка Аляхновіча? Скажу вось што. Як гэта ні дзіўна, нядаўна, на пачатку восені, мая маці сустрэла жонку Францішка Аляхновіча. Што гэта менавіта яна, высьветлілася падчас размовы. Аказалася, што яна на той час была нашмат маладзейшая за мужа. Цяпер яна жыве ў Менску й засталася зусім адна. Задаю пытаньне таму, што было б вельмі цікава паслухаць інтэрвію з жонкай Францішка Аляхновіча. Ня ведаю, ці маю я рацыю, але такое маё меркаваньне. Дзякуй”.
(Спадар: ) “Добры дзень, паважаная Свабода! Толькі што праслухаў перадачу “Вострая брама” – “За каго галасаваць у 2006 годзе”. Напярэдадні была падобная перадача “Праскі акцэнт”. Усё гэта добра, але ў мяне ёсьць такая прапанова. Самы варты кандыдат – гэта Натальля Пятроўна Машэрава. Адно прозьвішча Пятра Міронавіча і аўтарытэт ягоны вялікі і да сёньняшняга дня, праз 24 гады. І, мне здаецца, Натальля Пятроўна Машэрава будзе самым вартым кандыдатам. Гэтае прозьвішча – гонар Беларусі. І, мне здаецца, што нават Цэнтравыбаркам не адважыцца фальсыфікаваць вынікі выбараў. Народ беларускі, у большасьці пэнсіянэры, яе падтрымаюць на 100 адсоткаў! Гэта будзе наша жалезная, але справядлівая лэдзі, гонар усёй Беларусі!”