Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай, Расея і Ўкраіна - галоўныя вытворцы пірацкіх копіяў тавараў


БРУСЭЛЬ. Прадстаўнікі Эўразьвязу заявілі, што Кітай, Расея і Ўкраіна – вядучыя вытворцы пірацкіх копіяў спажывецкіх тавараў, ад торбачак да вадаправодных кранаў. Паскаль Лемі, упаўнаважаны па гандлю ў Эўразьвязе, сказаў, што “індустрыя падробак расьце год ад году”. ЭЗ, ЗША, Японія і Канада могуць вынесьці гэтую праблему на разгляд Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Толькі кітайскія піраты наносяць міжнародным кампаніям больш за 50 млрд. стратаў на год.
XS
SM
MD
LG