Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае выйсьці з Дамовы аб нераспаўсюдзе нуклеарнай зброі


ТЭГЕРАН. Член іранскай дэлегацыі на перамовах аб ядравых праграмах Ірану зь Эўразьвязам Сыраз Назэры заявіў сёньня, што Іран можа скасаваць свой удзел у Дамове аб нераспаўсюджваньні ядравай зброі і разьвіць сваю ядравую ваенную праграму, калі заходнія дзяржавы прыменяць ціск супраць Тэгерану. Раней іранскія чыноўнікі заяўлялі пра намер Ірану выйсьці з Дамовы аб нераспаўсюдзе ядравае зброі. У той жа час Эўразьвяз чакае, што Іран абвесьціць аб паўгадовым прыпыненьні свае ядравае праграмы.
XS
SM
MD
LG