Цэнтарвыбаркам Украіны цалкам выкарыстаў адведзены законам 10-дзённы тэрмін для падвядзеньня вынікаў першага туру выбараў прэзыдэнта 31 кастрычніка. Адпаведна на гэты час была скарочаная агітацыйная кампанія, больш патрэбная кандыдату ад апазыцыі Віктару Юшчанку. Акрамя таго, ЦВК дачакаўся судовага скасаваньня вынікаў выбараў у сямі раёнах Чаркаскай вобласьці й не ўлічыў вынікаў галасаваньня ў Кіраваградзе.
Толькі ў Кіраваградзе Юшчанка страціў некалькі дзясяткаў тысяч галасоў перавагі над Януковічам. Тым ня меней, нават у гэтых умовах выявілася лідэрства кандыдата ад апазыцыі. Раней цягам дзесяці дзён ЦВК падаваў толькі папярэднюю інфрамацыю, згодна зь якой зь невялікім адрывам ішоў наперадзе прэм’ер Януковіч. Чаму так важнае мінімальнае лідэрства аднаго з кандыдатаў? Сытуацыю камэнтуе кіеўская журналістка і палітоляг Вольга Дзьмітрычава:
(Дзьмітрычава: ) “Мясцовыя ўлады вельмі адчувальныя, гэтыя таварышы чыноўнікі. І калі яны пабачаць, што ў Юшчанкі — нягледзячы на ўсе магчымыя фальсыфікацыі, нягледзячы на адмену вынікаў выбараў у асобных акругах, дзе ён перамог, Юшчанка ўсё-такі вырываецца наперад, хоць і нязначна, яны, канечне ж, зробяць адпаведныя высновы і ціха пачнуць працаваць не на карысьць Януковіча, а на карысьць Юшчанкі ў другім туры”.
Вольга Дзьмітрычава называе сёньняшняе рашэньне ЦВК перамогай кандыдата ад апазыцыі й зазначае, што калі ўдасца паправіць шматлікія памылкі ў сьпісах выбаршчыкаў, з-за якіх многія не змаглі прагаласаваць у першым туры, калі ўдасца дамагчыся больш сумленнай гульні, то шанцы на перамогу ў другім Віктара Юшчанкі сапраўды значныя.
Тым часам сёньня Віктара Юшчанку падтрымаў перадвыбарчы штаб былога кандыдата ў прэзыдэнты мэра Кіева Аляксандра Амельчанкі.