Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці сталі беларускія чыноўнікі менш карумпаванымі?


Браніслава Станкевіч, Ворша Ці зьменьшыўся на Беларусі ўзровень карупцыі пасьля арыштаў чыноўнікаў такога рынгу, як кіраўніца справамі прэзыдэнта Галіна Жураўкова, або дырэктар тэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў? На пытаньне Радыё Свабода адказваюць жыхары Воршы.

(Спадар: ) “Мяркую, што ўзровень карупцыі ня зьменьшыўся. І наўрад ці зьменьшыцца”.

(Спадарыня: ) “Уяўленьня ня маю. Але думаю, што наўрад ці”.

(Спадарыня: ) “Не, я думаю, што становішча ў краіне не зьмянілася, і карупцыя якой была, такой і засталася. Мабыць, яе нават і болей стала”.

(Спадар: ) “Не! Як бралі, так і бяруць”.

(Карэспандэнтка: ) “І як у Воршы з гэтым?”

(Спадар: ) “Як і паўсюль. Што тут ужо такога?”

(Спадар: ) “У нас карупцыя дасягнула такіх памераў, што арыштавалі тут, у Воршы, старшыню гарвыканкаму. Яго таксама абвінавацілі ў крадзяжы дзяржаўнай маёмасьці ў буйных памерах – тая самая Жураўкова, толькі ў Воршы”.

(Спадарыня: ) “Я з гэтым не сутыкалася. Я не чыноўнік, хабару не бяру, дый не даюць”.

(Спадар: ) “Я таксама з гэтым не сутыкаўся. А калі абстрактна казаць, то карупцыя была, ёсьць і будзе!”

(Спадар: ) “Глупства пытаецеся. Колькі карупцыі было, столькі ж і засталося. І што тая Жураўкова, калі ў нас свае ёсьць – старшыня гарвыканкаму. Ня ведаю, ці арыштоўвалі яго, ці не, але што цяпер ён не сядзіць – гэта дакладна”.

(Спадарыня: ) “Ніякіх зьменаў! Ніякіх зьменаў ня будзе пры гэтай уладзе!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG