АМСТЭРДАМ. Некалькі сотняў людзей прыйшлі на пахаваньне галяндзкага рэжысэра Тэа Ван Гога, якога тыдзень таму падчас роварнай прагулкі каля ўласнага дому забіў ісламскі экстрэміст. У забойстве падазраецца нідэрляндзкі падданы мараканскага паходжаньня Махамэд Боўеры. Тэа Ван Гог вядомы крытычным стаўленьнем да ісламу. Ягоны 10-хвілінны фільм “Пакора” апавядае аб катаваньнях жанчын, якія зьдзяйсьняюцца ў закрытых ісламскіх супольнасьцях.