Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны ліквідуе запазычанасьць па заробках


КІЕЎ. Урад Украіны мае намер поўнасьцю пагасіць да канца бягучага году запазычанасьць па заробках. У часе парлямэнцкіх слуханьняў міністар працы і сацыяльнай палітыкі Міхаіл Пап’еў паведаміў, што цягам апошніх 5 гадоў запазычанасьць па заробках зьменшылася ў 12 разоў да 100 мільёнаў даляраў. Паводле міністра, зьменшылася таксама колькасьць тых, каму выплачваюць заробкі несвоечасова. Чатыры гады таму такіх людзей было больш за 9 мільёнаў, а зараз 500 тысяч. Пап’еў адзначыў, што памеры заробкаў зьвязаныя з прадуктыўнасьцю працы, якая на Ўкраіне ў два разы ніжэйшая чым у Расеі і амаль 10 разоў ніжэйшая, чым у ЗША.
XS
SM
MD
LG