ПАРЫЖ. Дэлегацыя кіраўніцтва Палестыны прыляцела ў Францыю, каб наведаць у шпіталі хворага Ясіра Арафата. Рух пад кіраўніцтвам Арафата "Фатах" паведаміў, што кіраўнік “Арганізацыі вызваленьня Палестыны” Махмуд Абас, прэм’ер-міністар аўтаноміі Ахмэд Курэй і міністар замежных справаў Набіл Шаат адлятаюць у Парыж літаральна празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як прыйшло паведамленьне пра скасаваньне візыту праз крытыку з боку жонкі Арафата Сухі. Але дарадца прэзыдэнта Палестыны Махамад Рашыд сказаў, што стан здароўя Арафата – гэта справа ня толькі сям’і, але цэлай нацыі. На вуліцы Рамалы выйшлі сотні людзей, каб выказаць падтрымку свайму кіраўніку.