Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганкураўскую прэмію атрымаў Ларэн Гадэ


ПАРЫЖ. Найбольш прэстыжная літаратурная прэмія Францыі – Ганкураўская – была сёньня прысуджаная 32-гадоваму Ларэну Гадэ за раман “Сонца Скортаў” пра жыцьцё сям’і ў паўднёвай Італіі. Іншая літаратурная прэмія – Рэнадо – была прысуджаная Ірэне Неміроўскай – габрэйскай пісьменьніцы, якая загінула ў часы Галакосту. Упершыню прэмія Рэнадо была прысуджаная пасьмяротна.
XS
SM
MD
LG