Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыга разьвіталася з хакеістам Сяргеем Жаўтком, які памёр у Менску


Юры Сьвірко, Менск Некалькі соцень чалавек сёньня прыйшлі ў галоўны будынак цэнтру Рыгі, каб разьвітацца з 31-гадовым хакеістам, які памёр на мінулым тыдні ў Менску падчас хакейнага матчу.

У рыскім Доме чарнагаловых была чарга тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць Сяргея Жаўтка, які зрабіў кар’еру ў амэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе.

Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга заявіла, што шакаваная сьмерцю хакеіста. Яна выказала спачуваньне сям’і нябожчыка й заклікала спартоўцаў Латвіі берагчы здароўе. Раней у ЗША й Швэцыі памерлі два маладыя баскетбалісты з Латвіі.

Гл. таксама • Вядомы хакеіст з НХЛ памёр у Менскім лядовым палацы
XS
SM
MD
LG