Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Іраку ўводзіць на бліжэйшае 60 дзён надзвычайнае становішча ў краіне


БАГДАД: Часовы ўрад Іраку абвесьціў надзвычайнае становішча на бліжэйшыя 60 дзён па ўсёй тэрыторыі акрамя Курдыстану. Прадстаўнік ураду Таір Гассан Аль-Накіб сказаў, што падрабязнасьці і правілы надзвычайнага становішча будуць вядомыя заўтра. На пытаньне, ці гэта азначае пачатак атакі на Фалуджу Аль-Накіб адзначыў, што паўстанчы анклаў ў гэтым горадзе зьяўляецца перашкодай на шляху да выбараў, а ўрад зьліквідуе ўсе падобныя перашкоды. Сёньня, амэрыканскія сілы працягвалі бамбаваньне Фалуджы. Паведамляецца, што ў выніку налётаў і перастьрэлак загінулі 16 паўстанцаў, а два амэрыканцы былі парененыя. Каля 10 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў згуртавалія вакол горад ў чаканьні загаду аб наступе.

Цягам апошніх сутак, ірацкія паўстанцы атакавалі некалькі пастарункаў ірацкай паліцыі ў прыватнсць ў Гадыта і Гагланія, 180 кілямэтраў ад Багдаду, скарыстоўваючы пры гэтым бомбы, мінамёты і ракеты. Ў часе сёньняшняй атакі на пастарунак у правінцуыі Анбар загінулі 22 чалавекі, у тым ліку як мінімум 7 паліцыянтаў. Сёньня, адзін амэрыканец загінуў а другі быў паранены ў выніку дзьвюх атакаў на канвоі вакол Багдаду. Ірацкія ўлады паведамілі, што каля хаты міністра фінансаў Адыла Абдэля Магдзі ў сталічным квартале Каррада выбухнула бомба падкладзеная ў аўтамабілі. У выніку замаху ніхто не пацярпеў. Міністр зьяўляецца вядомым шыіцкім палітыкам. Целы чатырох іракцаў, які працавалі для амэрыканскіх сілаў былі сёньня знойдзеныя да аўтамагістралі паміж Тыкрытам і Кіркукам. Начальнік паліцыі ў Кіркуку-Саргат Кадыр паведаміў, што целы былі абязгалоўленыя. Са знойдзеных пры іх дакумэнтах вынікала, што ўсе яны працавалі ў якасьці перакладчыкаў і кампутарных праграмістаў ў амэрыканскай базе ў Тыкрыце.
XS
SM
MD
LG