Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца штурм Фалюджы


БАГДАД: Амэрыканскія сілы ў Іраку нанесьлі паветраныя ўдары па Фалюджы і заблякавалі горад. Паводле сьведкаў, авіяцыя разбурыла сядзібу камандаваньня паўстанцаў і склады зброі. Паведамляецца, што ў выніку апэрацыі загінулі тры чалавекі. Паводле прадстаўніка амэрыканскага камандаваньня, сілы ЗША рыхтуюцца да буйнамаштабнага наступу на Фалюджу. Сёньня ірацкія ваяўнікі вызвалілі кухара з Нэпалу, якога выкралі пару дзён таму і двух лібанцаў, якіх пратрымалі больш як месяц.
XS
SM
MD
LG