Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаткавая і пэнсыйная рэформы, Аўганістан ды Ірак - асноўныя прыярытэты палітыкі Белага Дому


БОСТАН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зьвярнуўся да амэрыканцаў па шырокую падтрымку яго намаганьняў у вайне з тэрарызмам і дапамозе маладым дэмакратыям у Аўганістане ды Іраку. Джордж Буш выступіў са сваёй прамовай учора, неўзабаве пасьля таго, як кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі сэнатар Джон Кэры прызнаў сваю паразу. Джордж Буш вызначыў прыярытэты сваёй палітыкі на наступныя чатыры гады. Гэта падтрымка новых уладаў у Аўганістане ды Іраку, вайна з тэрарызмам, падаткавая ды пэнсыйная рэформы ў Злучаных Штатах. За Джорджа Буша прагаласавалі рэкордныя 59 мільёнаў амэрыканцаў – 51% тых, хто браў удзел у галасаваньні. У дадатак прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі замацавалі сваю большасьць у абедзвьюх палатах парляманту – Палаце прадстаўнікоў ды Сэнаце.
XS
SM
MD
LG