Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Джордж Крол: “Як Буш, так і Кэры пацьвердзілі сваю падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”


Юры Сьвірко, Менск У сваім выступе на “выбарчым сьняданку” ў менскім комплексе “Журавінка” амбасадар Злучаных Штатаў у Беларусі Джордж Крол распавёў пра выбарчую сыстэму ў ЗША і сказаў, што галасаваньне будзе вырашацца ў двух штатах – у Агаё і Флярыдзе. І зараз я зьвяртаюся да амбасадара Крола з пытаньнем: як паўплываюць вынікі гэтых выбараў на Беларусь, ці зьменіцца амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Беларусі?

(Крол: ) “Добрай раніцы. Што да пытаньня аб уплыве вынікаў гэтых выбараў на амэрыканскія дачыненьні зь Беларусьсю, я б сказаў, што незалежна ад таго, хто будзе абраны прэзыдэнтам, Буш ці Кэры, я б не чакаў ніякай зьмены ў палітыцы й стаўленьні ЗША да Беларусі. Абодва, як Джордж Буш, так і Джон Кэры, пацьвердзілі, прычым зусім нядаўна, сваю падтрымку дэмакратыі ў Беларусі й сваё жаданьне добрых і блізкіх стасункаў паміж амэрыканскім і беларускім народамі. Сэнатар Кэры быў адным са спонсараў “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” ў Кангрэсе ЗША. Гэты Акт быў прыняты ў абедзьвюх палатах Кангрэсу адзінагалосна – за яго галасавалі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. А на мінулым тыдні сам прэзыдэнт Буш падпісаў “Акт аб дэмакратыі”, які стаў законам. Я думаю, што даволі ясна, што незалежна ад таго, ці будзе ў Вашынгтоне адміністрацыя рэспубліканцаў ці дэмакратаў, у амэрыканскай адміністрацыі й Кангрэсе існуе адзінадушнае жаданьне падтрымаць Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG