Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане абыдуцца без апазыцыі


ТАШКЕНТ. Назіральнікі АБСЭ выказалі расчараваньне тым, што на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне ня возьме ўдзелу ніводная апазыцыйная партыя. У выбарах 26 сьнежня возьмуць удзел пяць партыяў, якія падтрымліваюць палітыку прэзыдэнта краіны Іслама Карымава. У Какандзе сёньня адбыліся хваляваньні гандляроў, якія пратэставалі супраць канфіскацыі іхных тавараў падаткавікамі і міліцыяй.
XS
SM
MD
LG