ГАГА. Гагскі трыбунал можа перадаць Сэрбіі справу былога афіцэра югаслаўскай Арміі Ўладзімера Кавачавіча, якога вінавацяць у арганізацыі артылерыйскага абстрэлу харвацкага гораду Дуброўніка у 1991 г. Дуброўнік – помнік сярэднявечнай культуры, занесены ў сьпісы UNESCO. Апрача таго, Кавачавіча вінавацяць у забойствах мірных жыхароў і рабаўніцтве.