ТЭЛЬ АВІЎ. На кірмашы ў ізраільскай сталіцы выбухнуў замінаваны аўтамабіль, якім кіраваў 16-ці гадовы юнак – загінулі прынамсі 3 чалавекі, а больш за 30 – параненыя.
Адказнасьць за замах узяла на сябе групоўка “Народны фронт вызваленьня Палестыны”.
Сябра палестынскага ўраду Саэб Эрэкат з гэтай нагоды заявіў:
(Эрэкат) “Мы асуджаем гэты замах, як заўсёды асуджалі напады на мірных жыхароў. Мы заклікаем сусьветную супольнасьць зрабіць усё магчымае, каб аднавіць перамовы ў справе ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту, бо гэта адзіны шлях спыніць эскаляцыю гвалту.
Між тым сёньня ж у лягэры уцекачоў Аскар, дзе жыве сям’я замахоўца-самагубцы, ізраільскія жаўнеры застрэлілі палестынскага падлетка, які кідаў у іх камяні.