Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хваляваньні прадпрымальнікаў ва Узбэкістане


КАКАНД. УЗБЭКІСТАН. У гэтым узбэцкім горадзе больш за 2 тысячы мясцовых гандляроў, пераважна жанчынаў, распачалі масавыя беспарадкі. Раз’юшаныя людзі зьбілі некалькі чыноўнікаў падатковай службы і міліцыянтаў, падпалілі міліцэйскія аўтамабілі і павыбівалі шыбы ў будынках мясцовай адміністрацыі. Хваляваньні пачаліся пасьял таго пасьля таго, як узбэцкія ўлады ўзмацнілі кантроль за якасьцю кітайскіх тавараў, што ўвозяцца ў краіну ды паспрабавалі канфіскаваць тыя зь іх, што не адпавядаюць дзяржаўным стандартам. Некалькі сотняў гандляроў прарваліся да будынку мэрыі ды распачалі там мітынг, аднак гарадзкія ўлады ўрэшце пераканалі іх разысьціся.
XS
SM
MD
LG