ГАГА. Гааскі трыбунал пастанавіў, што Слабадан Мілошавіч можа сам працягваць сваю абарону. Аднак, паводле сёньняшняга рашэньня апэляцыйнай калегіі суддзяў, два брытанскія адвакаты, прызначаныя экс-прзыдэнту судом, таксама возьмуць удзел у працэсе.
Дагэтуль трыбунал заяўляў, што здароўе не дазваляе падсуднаму абараняць сябе самастойна, бо з-за хваробаў ён занадта часта ня можа браць удзел у судовых пасяджэньнях.