Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле exit-poll, Віктар Юшчанка набраў 45% галасоў, а Віктар Януковіч – 37%


Карэспандэнт Беларускай Свабоды ў Кіеве Валер Каліноўскі паведаміў: (Каліноўскі:) -- Незалежны Кансорцыюм сацыёлягаў прэзэнтаваў зьвесткі exit-poll. Было апытана 50 тыс. чалавек. Папярэднія вынікі на 14 гадзінаў: паводле ананімнага апытаньня рэспандэнтаў, Віктар Юшчанка набраў 45% галасоў, а ягоны супернік Віктар Януковіч – 37%. Паралельна праводзілася апытаньне звычайным, неананімным парадкам. Тут іншыя вынікі – 42% за Юшчанку, 37% -- за Януковіча. Сацыёлягі адзначаюць, што захавалася ранейшая тэндэнцыя галасаваньня грамадзянаў Украіны: на Ўсходзе больш галасуюць за Януковіча, на Захадзе і ў цэнтры – за Юшчанку. У сельскай мясцовасьці больш галасуюць за Юшчанку. Сацыёлягі тлумачаць гэта тым, што гарады больш русіфікаваныя. Каля 22 гадзіны зьявяцца дакладныя лічбы exit-poll, а Цэнтарвыбаркам абяцаў даць першыя вынікі да 7 раніцы.
XS
SM
MD
LG