Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія ўлады абвесьцілі аб гібелі галоўнага тэрарыста


БАГДАД. Міністар унутраных справаў Іраку Іяд Аляўі заявіў, што мірныя перамовы з ісламісцкімі баевікамі ў ірацкім горадзе Фалюджа скончаныя. Паводле Аляўі, Фалюджа стала зборным пунктам для тэрарыстаў, якія паходзяць з-за межаў Іраку. Цягам апошніх тыдняў урадавыя сілы арыштавалі 167 баевікоў, бальшыня якіх -- неірацкія арабы. Аляўі паведаміў таксама, што кіраўнік ісламісцкіх баевікоў іярданец Абу Мусаб ад-Заркаўі забіты. Паведамляецца і аб гібелі 8 марскіх пехацінцаў ЗША і 7 іракцаў.
XS
SM
MD
LG