Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыка Бутылёнэ адмовіўся ад пасады ў Эўрапейскай камісіі


СТРАСБУР. Рыка Бутылёнэ – кандыдат на пасаду кіраўніка ведамства ў справах юстыцыі і бясьпекі Эўрапейскага зьвязу – заявіў, што здымае сваю кандыдатуру. Бутыльёнэ патлумачыў сваё рашэньне наступным чынам: (Бутыльёнэ) “ Палітычны дзеяч павінен браць на сябе адказнасьць дзеля дабра грамадзтва – нават калі ён ні ў чым не вмнаваты”. Я гатовы адыйсьці, каб не перашкаджаць новай Эўрапейскай Камісіі на чале з Жазэ Мануэлам Барозу. Я жадаю ім посьпехаў, бо Эўропа патрабуе моцнай камісіі, якая будзе супрацоўнічаць з Эўрапарлямэнтам, патрабуе моцнага ўраду, які змог бы скарыстацца з усіх магчымасьцяў, што дае падпісаная напярэдадні канстытуцыя” Заявіў Рыка Бутыльёнэ. Ягоную кандыдатуру запрапанаваў старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу. Супраць выступілі шмат дэпутатаў Эўрапарляманту - іх абурылі выказваньні Бутыльонэ, які, сярод іншага, заявіў, што лічыць гомасэксуалізм грахом.
XS
SM
MD
LG