Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесены прысуд у справе берасьцейскіх мытнікаў – больш як 20 супрацоўнікаў мытні атрымалі прысуды ад 2 да 7 гадоў


Алег Супрунюк, Берасьце 23 супрацоўнікі берасьцейскай мытні “Заходні Буг” пакараныя судом за фальшаваньне дакумэнтаў, якія тычыліся афармленьня грузаў, што транзытам перавозіліся празь Беларусь.

Берасьцейскіх мытнікаў абвінавацілі ў тым, што яны спрыялі таму, каб тавар, які перавозіўся зь Літвы ў Чэхію, заставаўся ў Беларусі. Такім чынам, 82 вялікагрузныя аўтамабілі не дайшлі да месца прызначэньня. Паводле суправаджальных дакумэнтаў, гэтыя аўтамабілі перавозілі галоўным чынам пабытовую тэхніку ды іншыя спажывецкія тавары. Сьледчыя вайсковай пракуратуры даводзілі ў судзе, што мытнікі сьвядома займаліся фальшаваньнем дакумэнтаў, зь якіх вынікала, што аўтамабіліяў, якія перасяклі беларускую мяжу, няма.

Адвакаты мытнікаў спрабавалі давесьці, што сьледзтва ня здолела прадставіць паўнавартасных доказаў злоўжываньняў іхных падабаронных. Паводле адвакатаў, у часе судовага працэсу не прагучала, на чыю карысьць дзейнічалі берасьцейскія мытнікі й куды пазьней трапіў гэты груз.

Суд прызнаў мытнікаў вінаватымі: 23 супрацоўнікі мытні “Заходні Буг” атрымалі ад 2 да 7 гадоў зьняволеньня, агулам мытнікі пакараныя на тэрмін больш за 90 гадоў турмы. Пакуль усе яны знаходзяцца ў сьледчым ізалятары і большасьць зь іх ужо заявілі, што будуць абскарджваць вынесены прысуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG