Апазыцыйны кандыдат Сяргей Багабша перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Абхазіі. Рашэньне аддаць перамогу Багабшы прыняў Вярхоўны Суд Абхазіі пасьля падліку галасоў. Раней супернік Багабшы на выбарах, былы прэм’ер-міністар Рауль Хаджымба, аспрэчваў вынікі галасаваньня і патрабаваў правядзеньня паўторных выбараў. Каля 500 прыхільнікаў Хаджымбы пабілі шыбы ў будынку Вярхоўнага Суда і уварваліся ўнутр. Пасьля прыбыцьця ў суд Хаджымбы нападнікі разышліся.
На прэзыдэнцкіх выбарах у Абхазіі перамог Сяргей Багабша